Для нашай сям’і гэта дапамога сталася не толькі падтрымкай у цяжкі час. Але і нагадванне пра тое, што мы не адныя. Калі побач ёсць людзі з вялікім сэрцам, становіцца лягчэй спраўляцца з выпрабаваннямі і верыць у будучыню.
«Калі побач ёсць людзі з вялікім сэрцам»
Аб'яўлены школьны збор для дзяцей палітзняволеных. Сёлета – стартуе не з нуля.
Фонд BYSOL распачаў дабрачынны збор у падтрымку для самых малых – дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой. Мэта збора – 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу, гэтая сума можа павялічыцца.
Сёлета збор стартуе не з нуля. Падчас прагляда фінала Чэмпіяната свету па фтуболе BYSOL разам з партнёрамі зладзіў дабрачынны розыгрыш прызоў. Гэта дазволіла сабраць 1177 еўра на карысць дзіцячага збора.
Штогод фонд атрымлівае да дзвюх соцень заявак на дзіцячы школьны збор. Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе бацькі, альбо адзін з бацькоў, знаходзяцца ў зняволенні, альбо былі асуджаныя па палітычных матывах.
Дапамога ў 100 еўра дазваляе пакрыць асноўныя патрэбы: пакупку школьных прыналежнасцяў і прынамсі частку вопраткі.
Да 27 жніўня BYSOL прымае заяўкі на дапамогу ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі ці за яе межамі. Падтрымка разлічаная на сем'і палітзняволеных, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні не менш чым тры месяцы (у тым ліку на «хіміі»), былых палітзняволеных з дзецьмі, якіх вызвалілі пасля 1 студзеня 2024 года.
Калі вам патрэбна анкета для атрымання дапамогі – яна тут.
Калі вы гатовы падтрымаць збор (і для вас гэта бяспечна) – вам сюды.
Читайте еще
Избранное