Навумчык: «У свой час Вашынгтон падмануў Беларусь»
Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык – пра «гарантыі» ЗША.
— Прэм’ер Гішпаніі заявіў, што калісьці ЗША падманулі, уцягнуўшы краіну ў вайну супраць Іраку («Вы ня здолееце падмануць нас двойчы»), — піша Навумчык. – Словы палітыка, адказнага за нацыю.
Беларусы — і на ўзроўні афіцыйнай (нелегітымнай, але рэальнай) улады, і на ўзроўні апазыцыі да гэтай улады (і найперш апазыцыі) — павінны прызнаць, што ў свой час Вашынгтон падмануў Беларусь, абяцаючы «гарантыі» за адмову ад ядзернай зброі.
Украіне падобны падман штодзённа каштуе крыві і жыцьцяў, мы ж пакуль маем магчымасьць зрабіць належныя, хаця і горкія, высновы.
А менавіта: саюзьнікамі беларусаў могуць быць толькі беларусы, усе іншыя – толькі ў ролі часовых альянсаў. Пра гэта сьведчаць стагодзьдзі нашай шматпакутнай Гісторыі.
Читайте еще
Избранное