Общество

Пайшоў з жыцця легендарны трэнер па фрыстайле Мікалай Казека

На Алімпіядах яго падапечныя здабылі 8 медалёў, сярод якіх 4 залатыя.

Мікалай Казека, фота: Белта

11 жніўня пайшоў з жыцця легендарны трэнер Мікалай Казека. Яму было 76 гадоў.

Пра гэта на сваёй інстаграм старонцы паведаміў беларускі кідальнік молата і алімпійскі срэбны медаліст Вадзім Дзевятоўскі, піша Трыбуна.

З 1993 года Мікалай Казека быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па фрыстайле. На Алімпіядах яго падапечныя здабылі 8 медалёў, сярод якіх 4 залатыя.

У 2020 годзе спецыяліст падпісаў адкрыты ліст ад прадстаўнікоў спорту з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта, пасля чаго патрапіў у чорны спіс.

Мікалай Казека нарадзіўся 5 красавіка 1950 года ў Мінску, нагадвае Наша Ніва. Ён паходзіў з інтэлігентнай сям’і. Маці будучага трэнера Вольга Дзмітрыеўна працавала настаўніцай малодшых класаў, а бацька Іван Дарафеевіч Казека быў галоўным рэдактарам Белдзяржвыдата.