Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве 22 жніўня
Стала вядома, дзе пахаваюць экс-кандыдата ў прэзідэнты.
Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве 22 жніўня, паведаміла ягоная жонка Іна Кулей.
У 10:00 пачнецца развітанне з палітыкам у Архікатэдры святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8, 00-278). А 12-й тут жа адбудзецца Святая Імша.
У 15:00 — пахаванне на Ваенных могілках Павонзкі (ul. Powązkowska 43/45, 01-797).
Родныя запрашаюць усіх, хто хацеў бы ўшанаваць памяць Аляксандра Мілінкевіча.
Нагадаем, што палітык пайшоў з жыцця 11 жніўня 2026-га пасля цяжкай хваробы, яму было 79 гадоў.
Аляксандр Мілінкевіч прайшоў шлях ад фізіка і выкладчыка да аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазіцыі, выбітнага інтэлектуала. У 2006 годзе з’яўляўся адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі.
Пасля падзей 2020-га разам з сям’ёй жыў у эміграцыі. Быў дарадцам Святланы Ціханоўскай і заснавальнікам «Вольнага беларускага ўніверсітэта».
Читайте еще
Избранное