Рэп Севярынца і Кныровіч з гітарай. Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне

Майстар-класы, лекцыі і дыскусіі і, канешне, музыка. У пятніцу, 17 ліпеня, на Падляшшы ва ўрочышчы Барык стартаваў фэст «Tutaka-2026: Свабодныя». Ён працягнецца тры дні.

Наведвальнікі фестывалю TUTAKA. Фота

Гэта ўжо шосты фестываль Tutaka. Акрамя музычнай праграмы, на фестывалі ўвесь час адбываюцца майстар-класы, лекцыі і дыскусіі.

Тэатралізаваная чытка паводле кнігі Аляксандры Чарнухі «Свінні». Фота: LookByMedia

Дыскусія пра магчымасць круглага стала паміж уладай і апазіцыяй. Фота: LookByMedia

Аляксандр Кныровіч. Фота: LookByMedia
Фота: LookByMedia

Таксама беларусы прывезлі на фэст шмат розных крам, у якіх можна набыць беларускую сімволіку.

Наста Базар зрабіла цішоткі з «Пагоняй». Фота: LookByMedia
Майстар-клас па вырабе саламяных конікаў. Фота: LookByMedia

Прысутных здзівіў палітык Павел Севярынец, які прачытаў рэп.

Скончыўся першы дзень музычнаю праграмаю. Для гасцей выступілі музычны гурт Rima і Анастасія Рыдлеўская.

Выступ гурта Rima на фестывалі TUTAKA. Фота: LookByMedia
Выступ гурта Анастасіі Рыдлеўскай. Фота: LookByMedia

У суботу фэст наведала Святлана Ціханоўская.

Фота: прэс-служба Сявтланы Циханоўскай

Як паведамляе БЕЛСАТ, у суботняй праграме фестывалю таксама — турнір памяці выдатнага беларускага мастака Алеся Пушкіна, а таксама прагляд мастацкага фільму Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», натхнёнага гісторыяй журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.

Таксама, як паведамляе БАЖ, на фэсце адбылася акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам Ігарам Ільяшом, які сёння сустракае свой Дзень нараджэння за кратамі, і іншымі зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі.

Фота: БАЖ