Разам з тым мы працягнем працу з амерыканскім бокам па вызваленні палітвязняў. Працэс працягваецца, і мы чакаем новых вызваленняў, і рыхтуемся сустракаць людзей на волі.
«Працягнем працу з амерыканцамі па вызваленні палітвязняў». Святлана Ціханоўская падвяла вынікі канферэнцыі «Новая Беларусь»
8-9 жніўня ў Варшаве прайшла буйная сустрэча беларусаў у эміграцыі. Мерапрыемства сабрала былых палітвязняў, аналітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў дэмсіл.
Што адбывалася ў першы дзень — чытайце тут.
Радыё Свабода вяло прамую трансляцыю з канферэнцыі:
Святлана Ціханоўская падвяла вынікі канферэнцыі
Святлана Ціханоўская ў сваім выступе падвяла вынікі двух дзён канферэнцыі. Яна, у прыватнасці, адзначыла:
– Падчас канферэнцыі былі прэзентаваны шэраг практычных інструментаў для беларусаў, якія дапамогуць беларусам бяспечна падарожнічаць. Іншыя інструмент дапаможа грамадскім арганізацыям абменьвацца рэсурсамі.
Былі прэзентаваныя абнаўленні праекту «Тры сланы», а таксама платформы «Прастора». Ужо цяпер там можна знайсці праекты рэформаў для будучай Беларусі: у тым ліку закон аб люстрацыі, аб мясцовым самакіраванні, ці новай канстытуцыі.
Аліса Рыжычэнка прапанавала мадэль фінансавання дэмакратычных структур з выкарыстаннем лічбавых токенаў. Станіслаў Салавей прэзентаваў «Раёнку» — сістэму дыстанцыйнай медыцынскай дапамогі для беларусаў унутры краіны.
Я вельмі рада, што Віктар Бабарыка вярнуўся да грамадскай дзейнасці. Ён анансаваў свой новы праект – Belarus Network — які павінен дапамагаць беларусам самастойна вырашаць практычныя праблемы і будаваць свае супольнасці.
Падчас канферэнцыі мы ў чарговы раз падкрэслілі: беларускія дэмакратычныя сілы гатовыя да дыялогу. Мы працягваем кампанію «Круглы стол», і пасылаем людзям унутры сістэмы – мы гатовыя размаўляць, каб вывесці Беларусь з крызісу, і зберагчы незалежнасць нашай краіны.
Учорашняй дыскусіяй мы пачынаем новую кампанію «Постлукашэнкаўская Беларусь». Мы павінны паказаць і беларусам, і нашым партнёрам, якой мы бачым Беларусь пасля дыктатуры. Мы хочам паказаць беларусам альтэрнатыву Расіі.
Мы працягваем кампанію за еўрапейскую будучыню для Беларусі. Як учора сказаў Алесь Бяляцкі, гэта не пытанне «хачу ці не хачу». Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі.
Дзмітрый Крук і цэнтр БЕРОК учора прэзентаваў канцэпцыю дарожнай карты еўрапейскай інтэграцыі Беларусі. Яна паказвае, што і як пакрокава патрэбна рабіць каб краіна ўстойілва стала на рэйкі Еўраінтэграцыі. Што Еўрапейскі саюз можа даць Беларусі, а што Беларусь можа даць Еўрапейскаму саюзу.
Мы прапануем Еўрасаюзу стварыць асобны інструмент для падтрымкі дэмакратычнага транзіту і будучай еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.
Мы просім Еўрапейскі звяз працягваць падтрымку праваабаронцаў, культурніцкіх ініцыятываў, дэмакратычных структур і незалежных медыяў. Нашы медыі не проста выстаялі. Многія нарасцілі аўдыторыю. Дзякуючы ім мы працягваем размаўляць з беларусамі ўнутры краіны.
Мы працягваем дабівацца спынення рэпрэсій, поўнай амністыі, каб усе маглі вярнуцца дадому,
Адной з маіх любімых дыскусій на гэтай канферэнцыі стала панэль пра сацыяльную дапамогу. Яна была, магчыма, самай практычнай і самай інклюзіўнай. Нам з вамі удалося пабудаваць інфраструктуру дапамогі. Яна далёкая ад ідэальнай. Рэсурсаў заўсёды не хапае. Але яна працуе. Ратуе жыцці. Дапамагае людзям па абодва бакі мяжы.
Адзін з прыкладаў гэтай працы— дапамога з лячэннем зроку для каліноўцаў ва Украіне.
Другі дзень Канферэнцыі «Новая Беларусь» у фотаздымках
Здымкі прэсс-службы Офіса Святланы Ціханоўскай.
Латушка: «Лукашэнка ніколі так блізка не набліжаўся да міжнароднай крымінальнай адказнасці»
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК) і кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка анансаваў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска і заклікаў заходнія краіны ўвесці абмежаванні супраць Саюзнай дзяржавы.
Адзін з галоўных тэзісаў прамовы Паўла Латушкі на адкрыцці другога дня канферэнцыі «Новая Беларусь» быў адрасаваны заходнім партнёрам. Ён заклікаў іх увесці санкцыі супраць структур Саюзнай дзяржавы.
— Гэта прамы расійскі інструмент знішчэння беларускай дзяржаўнасці, паглынання нашага суверэнітэту з наступнай анексіяй тэрыторыі Беларусі. Мы звяртаемся да прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза з прапановай увесці санкцыі ў дачыненні да структур так званай Саюзнай дзяржавы, якую Расія выкарыстоўвае для дэмантажу нашай незалежнасці і дзе Лукашэнка з'яўляецца паслухмяным іграком у камандзе Крамля, — заявіў Латушка (яго словы прводзіць Люстэрка).
Палітык таксама паабяцаў, што дэмакратычныя сілы працягнуць дамагацца адказнасці для Аляксандра Лукашэнкі і яго асяроддзя за ўчыненыя злачынствы. Латушка нагадаў, што работа вядзецца па трох напрамках: злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і агрэсія супраць Украіны.
Латушка анансаваў новыя крокі ў гэтым кірунку.
— Лукашэнка ніколі так блізка не набліжаўся да міжнароднай крымінальнай адказнасці. І мы ўжо рыхтуем яму чацвёрты падарунак, — сказаў палітык.
Ён падкрэсліў, што беларускае грамадства даказала сваю суб'ектнасць цаной велізарных ахвяр і яго лёс не можа вырашацца без яго ўдзелу.
— Інакш чым гэта будзе адрознівацца ад палітыкі самога Лукашэнкі, які больш за 30 гадоў робіць менавіта гэта? — задаўся пытаннем ён.
Ён таксама згадаў пагрозу ўцягвання Беларусі ў гарачую фазу вайны і нагадаў пра стварэнне пры АПК сітуацыйнага штаба, які апрацоўвае сцэнарыі рэагавання на падобныя выклікі.
У завершанне прамовы Павел Латушка прызнаў, што за гады барацьбы ў многіх назапасіліся стомленасць, боль і выгаранне. Аднак, паводле яго слоў, альтэрнатывы працягу супраціву няма.
— Другі варыянт — гэта здацца і пагадзіцца з тым, што Беларусі больш не будзе і што нашы родныя застануцца ў турмах і што нашы дзеці страцяць радзіму. Такога варыянта для нас не існуе. У нас проста няма права спыніцца, — заключыў Латушка.
Ціханоўская: «Каб іх імёны не губляліся за колькасцю прысудаў і тэрмінаў»
Напярэдадні другога дня Канферэнцыі «Новая Беларусь» адбыўся Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай. Мерапрыемства сабрала больш за 50 ўдзельніц з розным кантэкстам і ролямі: прадстаўніц беларускіх арганізацый і ініцыятыў, выпускніц Акадэміі жаночага палітычнага лідарства, спікерак і мадэратарак Канферэнцыі, былых палітзняволеных, а таксама замежных дыпламатак і партнёрак.
— Я гляджу на вас і думаю, колькі розных гісторый вы з сабой нясеце. У кожнай свае прычыны быць сёння тут: хтосьці займаецца палітыкай, хтосьці дапамагае людзям, хтосьці стварае беларускія праекты, хтосьці нядаўна пачаў усё спачатку... Галоўнае — сёння за гэтым сталом не трэба нічога даказваць адна адной, — прыводзіць словы лідаркі дэмсіл яе прэс-служба.
Асобны акцэнт у прамове быў зроблены на падтрымцы палітзняволеных жанчын. Ціханоўская згадала імёны Людмілы Чэкінай, Вольгі Маёравай, Вольгі Брыцікавай ды іншых жанчын, якія застаюцца за кратамі:
— Мне хочацца, каб, калі мы гаворым пра беларускіх жанчын і іх удзел у будучыні краіны, мы заўсёды пакідалі месца за сталом і для іх. Каб іх імёны не губляліся за колькасцю прысудаў і тэрмінаў, — падкрэсліла Ціханоўкая.
Читайте еще
Избранное