Конвейер репрессий. Осужденный лидер группы «Палац» Олег Хоменко находится в СИЗО в ожидании решения по апелляции
Хроника политического преследования 4 апреля.
Музыка Алег Хаменка сустракае дзень нараджэння ў няволі

Заснавальніку і кіраўніку славутага гурту «Палац» палітвязьню Алегу Хаменку 4 красавіка спаўняецца 59 гадоў. Гэта першы дзень народзінаў, які музыка сустракае ў няволі.
4 сакавіка Менскі гарадзкі прызнаў вінаватым у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» музыку Алегу Хаменку — за супрацу з «Радыё Рацыя». І прызначыў яму 3 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф, большы за 20 000 рублёў.
Пра ўмовы, у якіх трымаюць Алега Хаменку, ягоны маральны стан і здароўе Радыё Свабода расказала дасьведчаная крыніца, якая прасіла не называць яе дзеля бясьпекі.
«Празь месяц пасьля прысуду, наколькі вядома, Алег знаходзіцца яшчэ ў менскім СІЗА ў пасёлку Калядзічы, чакае апэляцыі. Ён не пагадзіўся з прысудам, спадзяецца на скасаваньне. Але як праходзіў працэс, вядома вельмі мала: людзі, у тым ліку сталічныя музыкі, баяцца прыходзіць на такія працэсы», — расказала крыніца.
Пра ўмовы, у якіх трымаюць Алега Хаменку, таксама вядома няшмат.
«На ўмовы ў камэры не наракаў. Перапіска вядзецца, але пра дэталі знаходжаньня ў СІЗА ў лістах ад яго няма інфармацыі. Аднак вядома, што скаргаў на ўмовы не падаваў», — сказала крыніца.
На пытаньне пра здароўе Алега Хаменкі крыніца адказала гэтак: «Чалавеку праз год будзе 60, таму здароўе адпаведнае. Але неабходныя лекі да яго туды даходзяць. Маральны стан таксама можна ўявіць, арышт у такім узросьце ўспрымаецца асабліва цяжка, але сказаць, што ён зусім разгубіўся, нельга. Трымаецца».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное