Общество

Як змяніўся грамадскі туалет у парку Калінкавічаў. Знайдзіце адрозненні

Гэта класічная канструкцыя М/Ж без ацяплення, з выграбной ямай, піша Флагшток.

У рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» туалет упрыгожылі дадатковай зялёнай палосай — каб схаваць надпісы наведнікаў.

Улады спадзяюцца ператварыць парк Калінкавічаў у месца памяці, перацягнуўшы туды ваенную тэхніку. Мясцовыя жыхары просяць туалет і каруселі.

Усяго на будаўнічыя работы да «Дажынак» Калінкавіцкі райвыканкам атрымаў 90 млн рублёў.

На фоне амаль мільёна рублёў, выдаткаваных на перакладку пліткі на плошчы Леніна ў Калінкавічах, паркавы туалет выглядае сапраўды гаротна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(3)