Общество

Ціханоўская: «Прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі»

У Дзень ведаў лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў звярнулася да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў.

Святлана Ціханоўская заклікала маладое пакаленне захоўваць цікаўнасць і шукаць свой шлях. Яна падзякавала настаўнікам, якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць, а бацькам — за падтрымку і сумленныя размовы з дзецьмі дома.

Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць. Сёння я хачу сказаць усім школьнікам і студэнтам: не страчвайце цікаўнасці. Нягледзячы ні на што, шукайце тое, што цікава менавіта вам, развівайце свае таленты, знаёмцеся і знаходзьце сваіх людзей. Веды і ўменні, якія вы здабываеце сёння, застануцца з вамі пры любых абставінах.

Я ведаю, што прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі. Таму што тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння, вызначае, якой будзе Беларусь заўтра, — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)