З вялікай любоўю і здзіўленнем перад цудамі свету і прыгажосцю кожнага, хто гэты свет насяляе, альбом прысвечаны, у тым ліку, і гэтаму навукоўцу — з надзеяй пазнаёміць з яго спадчынай як мага больш людзей
Натхнёны Наркевічам-Ёдкам. Света Бень і Яўген Кучмейна прэзентавалі сумесны альбом «Карова белая»
«З вялікай любоўю і здзіўленнем перад цудамі свету і прыгажосцю кожнага».

14 жніўня 2026 года на ўсіх стрымінгавых платформах выйшаў новы альбом Светы Бень «Карова белая», створаны ў калабарацыі з Яўгенам Кучмейнам (tochka K).
Ідэя альбома з’явілася пасля невялікага сумеснага еўрапейскага тура вясной 2025-га, паведамілі ягоныя стваральнікі.
Падчас доўгіх прагулак па Берліне музыкі вырашылі, што песні, падрыхтаваныя для канцэртнай праграмы, абавязкова павінны быць запісаныя. Паступова гэтая думка вырасла ў ідэю стварыць паўнавартасны альбом.
У «Карову белую» ўвайшлі песні розных гадоў: адны былі напісаныя зусім нядаўна, іншыя ўжо паспелі пражыць доўгае канцэртнае жыццё, але ніколі раней не выдаваліся, а некаторыя з’явіліся ўжо падчас працы над запісам.
Прысвячэнне Наркевічу-Ёдку
Усе кампазіцыі атрымалі новае музычнае прачытанне дзякуючы Яўгену Кучмейну, які аранжыраваў, музычна спрадзюсаваў, запісаў і звёў увесь альбом, прыўнёс у яго сваё пазнавальнае гучанне і аўтарскі погляд.
Запіс праходзіў у мабільнай студыі «Нёман-9», якая суправаджае музыку ў яго падарожжах. Апошні год студыя знаходзілася ў Малых Азяранах на Падляшшы, недалёка ад беларускай мяжы, дзе і быў створаны альбом.

У аснову візуальнага рашэння альбома ляглі фатаграфіі, зробленыя больш за сто гадоў таму беларускім вынаходнікам Якубам Наркевічам-Ёдкам.
Ён жыў і рабіў свае адкрыцці ў маёнтку Наднёман. Альбом быў запісаны ў студыі «Нёман-9», дзе, нібы працягваючы гэты даўні досвед, таксама нараджаліся свае адбіткі — музычныя: то змрочныя, то іскрыстыя.
Асноўнае гучанне альбома пераклікаецца з электраграфіямі Наркевіча-Ёдкі. Скрозь цёмны, даволі змрочны фон прабіваюцца іскры і стрыманае ззянне. Такі і дыяпазон песень — ад самых адчайных да самых светлых, напоўненых надзеяй.

Акустычныя і электрагітары, бас, розныя сінтэзатары, гармонік, укулеле, жывая і электронная перкусія, духавыя інструменты і разнастайныя гукавыя эфекты ствараюць вельмі неаднароднае і шматслаёвае музычнае палатно. Кожная песня — асобны маленькі фільм са сваёй гісторыяй і сваёй стылістыкай.
Нібыта гаворка стала настолькі бяссільнай, што можна не думаць пра тое, каб узбройваць яе ўпрыгожваннямі і метафарамі, і ты проста размаўляеш з лёсам і яго вестунамі на той мове сімвалаў, якую яны табе прапануюць. І атрымліваецца вялікая паэзія. […] Ці патрэбны такі досвед, каб узнікала такая музыка, — гэтага мы не ведаем. Але калі б не гэтая музыка, мы б не справіліся з такім досведам, не вынеслі б. А цяпер вынесем.
Першы канцэртны тур «Каровы белай»

Адразу пасля рэлізу Света Бень і .К адправяцца ў першы тур з канцэртамі-прэзентацыямі. Абодва музыкі — самастойныя артысты, якія звычайна выступаюць са сваімі ўласнымі праектамі, але дзеля гэтай серыі канцэртаў яны аб’яднаюцца, каб выканаць песні «Каровы белай» у гучанні, максімальна набліжаным да альбомнага.
Над запісам «Каровы белай» таксама працавалі:
D. Brizo — бас-гітара, «Tulpen»
Міша Кузняцоў — труба, «Tulpen»
Саша Драгавоз — вакал, «Зорачка»
Ілля Чарапко — вакал, «Слово», «Котики не плачут»
Пафнуцій — валторна, «В пылающих полях»
Міша Радзівонаў — вакал і ўдзел у аранжыроўцы, «21 грамм»
Tobias Link — трамбон, «21 грамм»
Дызайн вокладкі — Here Today Studio.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное